Сацыяльнай сетка – інструмент рэвалюцыі. Чаго бракуе беларусам?

Хваля рэвалюцыяў, захлынуўшая арабскі свет у чарговы раз прадэманстравала ўплыў сацыяльных сетак і інфармацыйных тэхналёгіяў на развіццё грамадзкіх падзеяў і нават на іх вынік. Ўжо няма сумнёву, што калі пачынаюцца пратэсты і пратэстоўцы пачынаюць масава выкарыстоўваць Twitter і Facebook – іх ужо не спыніць пакуль яны не даб’юцца сваіх мэтаў і патрабаванняў.
Сацыяльныя сеткі ў некаторым сэнсе прадастаўляюць зняволеным народам свабоду слова і думкі.
У сацыяльных сетках сёння людзі могуць гутарыць аб чым толькі пажадаюць. Тут адсутнічаюць якія-небудзь абмяжаванні і перашкоды з боку рэжымнай цэнзуры.
Такія штодзёныя рэчы, як Facebook, Twitter і Vkontakte сёння з’яўляюцца рухавікамі грамадзкіх супраціваў па ўсім свеце. Сэрыя рэвалюцыяў якая няспынна распаўсюджваецца па ўсім арабскім свеце, ня ў меншай долі залежыць ад сацыяльных сетак.
Пэўная колькасць дыктатараў і аўтарытарных кіраўнікоў ужо пачалі разумець, што сапраўдная небяспека для іхніх рэжымаў ідзе з інтэрнэту. Гэта бачна па іхніх пэўных захадах, якія ў пэўнай ступені абмяжоўваюць доступ да інтэрнэту ў грамадзтве.
Ужо сёння яны пачынаюць масавае рэфармаванне заканадаўстваў, так як напрыклад у Беларусі, дзе ўжо каб скарыстацца паслугамі інтэрнэта трэба прад’явіць пашпарт. Пасля чаго ўсе вашы дзеянні будуць адсочвацца і ў выпадку небяспекі, якую можа выклікаць вашая дзейнасць для рэжыму, вы неўзабаве можаце патрапіць у бліжэйшы ізалятар КДБ.
На жаль, беларусы, пакуль не пачалі выкарыстоўваць магчымасці сацыяльных сетак у барацьбе супраць рэжыму Лукашэнкі. Насамрэч, існуюць вялікія перспектывы для беларускага грамадзтва ў выпадку папулярызацыі сацыяльных сетак. Беларусам варта звярнуць увагу на досвід іншых нацыяў у барацьбе супраць рэжымаў і пачаць папулярызаваць сацыяльныя сеткі сярод сваіх родзічаў, знаёмых і сяброў.
Толькі праз салідарнасць, яднанне і ўсеагульную інфармаванасць магчыма ўплываць на ўладу, якая страціла сувязь з народам.
Комментарии