Пра гэта ён заявіў падчас лекцыі ў Менску, якая была арганізаваная ў рамках праекту «Эўрапейскае кафэ — адкрытая прастора Эўропы».
«Ваша дзяржаўнасьць была ў небясьпечным становішчы апошнія 20 гадоў. Наагул гэта прыярытэтам расейскай вонкавай палітыкі было так званае аб’яднаньне зь Беларусьсю. І ўвогуле, нягледзячы на ўсе расчараваньні, гэта застаецца. Таму пільнасьць трэба захоўваць і беларускаму грамадзтву, і беларускаму кіраўніцтву, але магчымасьці Пуціна для ажыцьцяўленьня гэтых акцыяў памяншаюцца з кожнай яго паразай. Украіна цяпер змагаецца за ўсіх за нас — і за дзяржаўнасьць Беларусі, і за будучыню Расеі», — заявіў Піянткоўскі.
Палітоляг упэўнены, што Лукашэнка ніколі не зьбіраўся ўваходзіць у склад Расеі, хаця Крэмль заўсёды гэтага дамагаўся:
«Калі Масква кажа «аб’яднаньне», яна заўсёды разумее і спадзяецца (і Ельцын, і Пуцін) на паглынаньне Беларусі. Гэтае пытаньне заўсёды стаяла востра. І Ельцын гэтага дамагаўся можа нават больш, чым Пуцін, таму што Ельцыну гэта было важна, каб паказаць сябе дзяржаўнікам, бо на ім у расейскай сьвядомасьці была пячатка разбуральніка дзяржавы. А Аляксандар Рыгоравіч прыяжджаў у Маскву, падпісваў чарговае пагадненьне аб «поўным, канчатковым і незваротным аб’яднаньні» ... Але запэўніваю вас, ён ні сэкунды не зьбіраўся памяняць сваё становішча аўтарытарнага кіраўніка эўрапейскай дзяржавы на пасаду сакратара менскага абкама партыі «Адзіная Расея», — падкрэсьліў аналітык.
На думку экспэрта, разьмяшчэньне расейскай авіябазы ў Беларусі — гэта крок ня супраць НАТО, а шантаж афіцыйнага Менску:
«Я думаю, гэта гульня ня з Захадам, а вечная гульня Расеі з вашым прэзыдэнтам, спроба націснуць і нешта атрымаць. Гэта вельмі складаная гульня, якая 25 гадоў ідзе паміж Расеяй і Беларусьсю, і якая пакуль, на мой погляд, заканчваецца на карысьць Беларусі. Таму што Беларусь, па-першае, захавала сваю незалежнасьць, а па-другое, умацавала сваю нацыянальную і дзяржаўную самасьвядомасьць», — лічыць ён.
Комментарии
Правда, Мохнатый не противник. Он хохол по рождению и знает нашу мову лучше многих из насм. К тому же давно живет в Беларуси
А я школу закончил белорусскую. Но уже тогда, в 70-х, уровень преподавания нашай мовы был хуже российского.
Я тоже сторонник значительного ускорения белоруссизации. В садиках и школах. И иметь больше вузов. И считать преступлением, если белорусский не понимают в госорганах или в суде.
"и чтец,и жнец,и на дуде-игрец"?
а базе в Барановичах быть! и никакие "-ий" или "-ич" этому не помешают!
----------------------------
На мой таки взгляд, не Россию, а руссо-нацистов. Ибо в России есть и приличные люди.
https://www.youtube.com/watch?v=_Nzpnr5it70
Комментарий удален модератором
А вот что за Россию - как-то непонятно.
Да. Россия кажется заболевшей империализмом. И вылечит это, по-моему, просвещенное правительство. То есть антипутин.