Белстатаўская х*у*ня (хлусня).

На модерации Отложенный

Белстат хлусіць наконт інфляцыі.

Ці выкарыстоўвае методыкі падліку, якія выдаюць на гара некарэктныя высновы.

Менавіта з-за ілжывых лічбаў па інфляцыі за два з гакам дзесяцігоддзя назапасіўся такі "снежны камяк" хлусні, што аж смешна.

Няма ніякага росту ВУП да 1990 года. Наогул.

Формула разліку дынамікі рэальнага ВУП:

Малюнак

Паменшыўшы назоўнік, павялічваецца дзель.

Дэфлятар - гэта паказчык сукупнай інфляцыі ў краіне - і спажывецкіх тавараў/паслуг і прамысловай прадукцыі і с/х тавараў і грузаперавозак і інш.

Афіцыйны дэфлятар РБ з 1990 па 2011 год (уключна) (усеагульны рост цэн за 21 год) роўны 33,312 млн раз.

(Падлічыць не складана.
ВУП 1990 года - 43,34 млрд руб.
ВУП 2011 года - 274282,1 трлн руб плюс дэнамінацыі 1/10 і 1/1000.
Рэальны рост да 1990 г., па Белстату - 1,900 раз.
ВУП 2011 дзелім на ВУП 1990-га і дзелім на 1,9.)

Пры гэтым ІСЦ за гэты ж перыяд - 29,682 млн раз
http://belstat.gov.by/homep/ru/specst/price3.php

А вось індэксы цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння (ІЦВПП) зусім іншыя - 210,546 млн раз
http://belstat.gov.by/homep/ru/specst/price4.php

Розьніца - у 7 разоў!

І толькі таму, што ІЦВПП падлічваюць карэктна.

а ІСЦ - ілжыва, каб не псаваць статыстыку дынамікі ўзроўню жыцця, дзе ІСЦ - базавы паказчык.

Дык вось - пастаў у назоўнік (дэфлятар) ўдвая большую лічбу - і ўвесь рост ВУП за 21 год выпарыцца як снег у тропіках.

Да таго ж: курс рубеля к даляру за 21 год змяніўся амаль ў 150 млн раз (кропка адліку - 56 кап.).

Яшчэ раз. Ужо з улікам 2012-га (у гэтым годзе намінальны (у рубелях) ВУП расьце як на дражджах).

Беларусь:

Дэфлятар ВУП - ....~58 млн
ІСЦ - .......................35,1 млн
ІЦВПП -................ 210,5 млн
Курс - ...................151,8 млн

Дэфлятар ВУП /Курс = 0,38 


Ну і дзеля параўнання.


Украіна:

Дэфлятар - ...1,21 млн раз
ІСЦ - .............0,94 млн раз.
ИЦВПП - .......2,60 млн раз
Курс - ...........1,43 млн раз.

Дэфлятар ВУП /Курс = 0,84


Расія

Дэфлятар - ......86 тыс раз.
ІСЦ - ...............66,3 тыс раз.
ИЦВПП - .................н/д
Курс - ..............56 тыс раз.

Дэфлятар ВУП /Курс = 1,53


Высновы, зыходзячы з дадзеных Белстата: кошты сёння (усе па краіне) ў Беларусі ў 2,2 разы ніжэй за украінскія (0,85/0,38= 2,2) і ў 4 разы за расійскія (1,53/0,38= 4,0). 

Што відавочна не так.

Акрамя камуналкі нічога у нас так танна не каштуе.

Таму можна смела карэктаваць беларускі індэкс-дэфлятар ВУП у 2 разы ў бок павелічэння.

Што, як я сказаў вышэй, пакажа нулявы рост ВУП за 21 год.