Беларуская моладзь перастала быць "Саўком", i гэта добра!

"Любоў да радзімы разам з іншымі каштоўнасцямі, як, напрыклад,  самаўдасканаленне, сёння на апошніх месцах у іерархіі каштоўнасцяў беларускай моладзі. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведаміла вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАНБ Вольга Паўлоўская 2 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.



Паводле яе слоў, сярод асноўных каштоўнасцяў беларусаў - сям'я, здароўе, каханне, дзеці, сябры. Затым ідуць матэрыяльныя каштоўнасці.

На думку вучонага, гэта сведчыць аб сыходзе ад абстрактных уяўленняў аб патрыятызме, якія былі ўласцівыя савецкім людзям. Зараз моладзь сканцэнтравана перш за ўсё на сабе і сваіх дасягненнях."

А Маркус і іншыя хай лічаць, які мярзотнік Сталін ці Гітлер, больш загубілі жыццяў. Бывайце "Саўкі", ваш час сышоў!!!