10 из 21 руководителя БССР были расстреляны или убили себя. Сталин ни при чем
Выбрал цитатно. На матчынай мове, но ведь наши языки близки. Белорусский - диалект угро-татарско-финского. Разберетесь

М.П. Злые языки говорят, что Машерову помогли взойти на небо. По-моему. вряд ли. Но его коррумпированная верхушка партии не любила. Действительно был умный и доступный. Каким и должен был быть большевик.
99 % остальных такими были только в отчетах
Пётр Машэраў і яго жонка Паліна Андрэеўна. Фота: narb.by
Ад часоў першага абвяшчэння БССР 1 студзеня 1919 года і да жніўня 1991 года, калі камуністычная партыя ў СССР была пастаўлена па-за законам (як аказалася, толькі часова), на пасадзе кіраўніка беларускай кампартыі пабываў 21 чалавек (без уліку Вінцаса Міцкявічуса-Капсукаса, які ў 1919 годзе кіраваў аб’яднанай кампартыяй кароткажывучай Беларуска-Літоўскай савецкай рэспублікі). Выпадак амаль кожнага з іх варты, бадай, асобнага артыкула. Але ўсе кіраўнікі КПБ натуральна і выразна падзяляюцца на дзве групы: тых, хто кіраваў да вайны, і тых, хто быў пасля яе. Сімвалічна злучае гэтыя групы асоба Панцеляймона Панамарэнкі, які пачаў кіраваць перад вайной, а скончыў ужо пасля.
Сакратары-смяротнікі

Вільгельм Кнорын. Фота: lkrkrp.narod.ru
Хоць даваенны перыяд займае ўсяго дваццаць два гады, а пасляваенны — сорак сем, перадваенных кіраўнікоў кампартыі было больш — 12 супраць 8. Гэта без уліку Панцеляймона Панамарэнкі.
Перадваенныя кіраўнікі беларускай кампартыі, пра якіх ідзе гаворка, — гэта Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян) (1919), Яфім Генкін (1920−1921), Вільгельм Кнорын (1921−1922 і 1927−1928), Вацлаў Багуцкі (1922−1924), Аляксандр Асаткін (май — снежань 1924), Аляксандр Крыніцкі (1924−1927), Ян Гамарнік (1928−1930), Канстанцін Гей (1930−1932), Мікалай Гікала (1932−1937), Васіль Шаранговіч (сакавік — ліпень 1937), Якаў Якаўлеў (Эпштэйн) (27 ліпеня — 8 жніўня 1937, выконваў абавязкі), Аляксей Волкаў (1937−1938, выконваў абавязкі).
Адразу адзначым: за ўсе даваенныя гады КПБ толькі пяць месяцаў кіраваў этнічны беларус, ураджэнец Мядзельшчыны Васіль Шаранговіч — і тое было ў чорным 1937-м годзе.
Што да паходжання астатніх, то гэта сапраўднае вавілонскае змяшэнне народаў: рускія (Аляксандр Асаткін, Аляксандр Крыніцкі, Аляксей Волкаў), яўрэі (Яфім Генкін, Ян Гамарнік і Якаў Якаўлеў), украінцы (Мікалай Гікала і Панцеляймон Панамарэнка), армянін (Аляксандр Мяснікоў), латыш (Вільгельм Кнорын), паляк (Вацлаў Багуцкі), немец (Канстанцін Гей). Збольшага — зусім залётныя людзі, з Беларуссю паходжаннем не звязаныя. На тэрыторыі Беларусі нарадзіліся толькі Генкін (у мястэчку Ляды на Аршаншчыне, цяперашні Дубровенскі раён) і Якаўлеў (у Гродне) — абодва ў кіраўніцтве КПБ людзі выпадковыя і прабежныя. Таму тое, што Беларусь у тыя часы кіравалася чужынцамі (М.П. Беларусью управляли чужаки).
За ўсе даваенныя гады Беларуссю толькі пяць месяцаў кіраваў беларус

Ян Гамарнік у 1930-я гады. Фота: wikipedia.org
Але вернемся да партыйных лідараў. Яны не толькі не былі звязаныя з Беларуссю паходжаннем — як правіла, іх прысылалі без усялякай папярэдняй падрыхтоўкі. Акрамя Васіля Шаранговіча (сакавік — ліпень 1937), бадай, толькі Вацлаў Багуцкі перад прызначэннем на пасаду меў нейкае, хай сабе і спецыфічнае, уяўленне, што тут за краіна і ў чым яе спецыфіка. Бо перад рэвалюцыяй праводзіў падрыўную дзейнасць у тым ліку і ў Беларусі, у 1918−1919 гадах каардынаваў камуністычную працу ў Гродне, а з 1919 года кіраваў мінскімі чэкістамі. Ды яшчэ Мяснікоў з Кнорыным мелі досвед кіравання рознымі часовымі органамі бальшавіцкай улады ў Заходняй вобласці ў 1917−1918 гадах.
Астатніх проста раптоўна вырывалі з папярэдняга месца працы, якое магло знаходзіцца недзе ў далёкай расійскай правінцыі, і прызначалі на пасаду першага сакратара ЦК КПБ (б). Яны адпрацоўвалі тут большы ці меншы тэрмін, а пасля іх зноў пераводзілі на іншую працу за межамі Беларусі.
Канстанцін Гей, што ўзначальваў ЦК КПБ (б) у 1930−1932 гадах, прыйшоў сюды з пасады сакратара Уральскага абкама партыі, сышоў - на пасаду сакратара Маскоўскага гаркама партыі.
Мікалай Гікала перад тым, як прыехаць кіраваць Беларуссю, доўга працаваў на Каўказе, пабыў кіраўніком кампартый Азербайджана і Узбекістана, быў сакратаром Маскоўскіх абкама і гаркама.
А з’ехаў з Беларусі ўзначальваць Харкаўскі абкам ва Украіне.
Канец, прапісаны пад капірку
Скончылі сваё жыццё і кар’еру амаль усе гэтыя людзі трагічна. Канец іхні быў прапісаны амаль пад капірку. З 12 даваенных першых сакратароў ЦК КПБ у дзесяці дата смерці - 1937−1939-я гады. І смерць ва ўсіх была гвалтоўная: ці расстрэл падчас так званага Вялікага тэрору, ці самагубства перад немінучым арыштам (Ян Гамарнік).
Аляксандр Мяснікоў кулі ў патыліцу пазбег, бо да крывавых 30-х проста не дажыў: яшчэ ў 1925 годзе ён загінуў у авіякатастрофе пад Тыфлісам (Тбілісі).
Сваёй жа смерцю ўдалося памерці ў 1942 годзе толькі Аляксею Волкаву. Зрэшты, «насіў воўк — панеслі і ваўка». Перад тым як самім упасці мёртвымі ў агульную магілу на маскоўскіх расстрэльных палігонах, яны арганізоўвалі пераслед і тэрор на давераных ім на той момант участках працы, сваімі подпісамі адпраўляючы сотні і тысячы бязвінных людзей на той свет.
Некаторыя, як Гей, Якаўлеў ці Волкаў, адмыслова і накіроўваліся ў БССР з адзіным заданнем — выяўляць і нішчыць «ворагаў». І адно толькі як каты яны і ўвайшлі ў нашу гісторыю. Пасля ж сістэма, створаная пры актыўным удзеле і энтузіязме гэтых людзей, ахвотна перамалола ў сваіх жорнах і іх саміх. Так яно ў гісторыі бывае, і нярэдка.
Сталінскія вылучэнцы
Панцеляймон Панамарэнка на фоне генеральнаго плана Мінска. Фота: Уладзімір Лупейка
Прызначаны 18 чэрвеня 1938 года на пасаду першага сакратара ЦК КПБ (б) кубанскі ўкраінец Панцеляймон Панамарэнка (кіраваў да 1947 года) належаў ужо да новай генерацыі партыйнага кіраўніцтва. Маюцца на ўвазе так званыя сталінскія вылучэнцы — людзі, якія імкліва, скачучы адразу праз некалькі прыступак, прабіваліся наверх дзякуючы таму, што ў выніку Вялікага тэрору рэжыму тэрмінова патрабаваліся новыя кадры для замены перабітых старых.
Удачлівы Патолічаў і няўдачлівы Гусараў
Мікалай Патолічаў з жонкай і дачкамі. Фота: minister.su
Сакратары-беларусы
Фото: Надежда Бужан, TUT.BY
Ліпень 1956 года адкрыў новы этап беларускай савецкай гісторыі - першым сакратаром ЦК КПБ быў прызначаны беларус Кірыла Мазураў. З таго часу аж да самага канца Саюза ўзначальвалі рэспубліку толькі прадстаўнікі тытульнай нацыі, хоць і не скажаш, што гэта надта стрымала яе русіфікацыю. За гэты час кампартыяй Беларусі кіравалі шэсць чалавек: Кірыла Мазураў (1956−1965), Пятро Машэраў (1965−1980), Ціхан Кісялёў (1980−1983), Мікалай Слюнькоў (1983−1987), Яфрэм Сакалоў (1987−1990), Анатоль Малафееў (1990−1991).

Тихон Киселев (1917-1983). Умер от рака

А это Федор Сурганов, председатель Верховного Совета БССР. Погиб в автоаварии в 1976 г., за 4 года до Машерова. Причем в той колонне ехал и Машеров, но достатось только Сурганову. А ездили в Беловежскую Пущу. Показывать пущу Фиделю
Усе шасцёра гэтых кіраўнікоў-беларусаў паходзілі з крайніх усходніх раёнаў рэспублікі. Кірыла Мазураў нарадзіўся і выгадаваўся ў Гомельскім раёне, Пятро Машэраў - у Сенненскім, Ціхан Кісялёў - у Добрушскім, Мікалай Слюнькоў - у Рагачоўскім, Яфрэм Сакалоў - у Горацкім, Анатоль Малафееў - у Гомелі. І стапрацэнтнае дамінаванне беларусаў-усходнікаў не было выпадковасцю.
-------------------
М.П. Все вранье.
Во-первых, эти расстрелянные случайно застрелились. В затылок. Некоторые по два раза.
Во-вторых, СССР был союзом независимых стран, и чужаки на первые роли назначались по просьбе трудящихся Беларуси (Казахстана, Узбекистана и других станов). Своим не доверяли.
Комментарии
На тебя на родине дело заведено ?
Статистика убойная
Беру следующего за Мясниковым - Яфім Генкін. ТРОЦКИСТ! Где данные том, что он не участвовал в раскрытых в 30-е троцкистских заговорах?
Таких застреленных 20 тыс. погибает на дорогах ежегодно, не удивлюсь идиоту обратившемуся в "цивилизованные" суды и выигравшему дело.