25 гадоў таму Беларусь стала незалежнай. Онлайн акцыі
На модерацииОтложенный
https://www.youtube.com/watch?v=O47UrgKOBHI Чвэрць стагоддзя таму, у жніўні 1991 года, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі набыла статус канстытуцыйнага закона. Дэкларацыя, якая абвясціла вяршэнства беларускай Канстытуцыі на тэрыторыі БССР, была прынятая Вярхоўным Саветам, 27 ліпеня 1990-га. За яе прагаласавалі 229 дэпутатаў з 232, якія зарэгістраваліся, трое – устрымаліся. Статус закона дакумент набыў 25 жніўня 1991 года праз тры дні пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве. Тады ж на тэрыторыі рэспублікі была спыненая дзейнасць Кампартыі. 19 верасня таго ж года ў звязку з перайменаваннем БССР у Рэспубліку Беларусь у назву і тэкст дэкларацыі былі ўнесеныя адпаведныя змены, а 15 сакавіка 1994-га была прынятая новая Канстытуцыя. Сёння ў Менску «Малады фронт» плануе правесці ў Менску 25 жніўня «Купальскія чытанні» і святочнае шэсце пад бел-чырвона-белымі сцягамі да плошчы Незалежнасці, а актывісты міжнароднага грамадскага абʼяднання «Альтэрнатыва» збіраюцца раздаваць у цэнтры сталіцы сцяжкі з нацыянальнай сімволікай.
Актывісты таксама заклікаюць фатаграфавацца пад бел-чырвона-белымі сцягамі і посціць святочныя навіны і віншаванні пад гэштэгам #незалежнасці25. На пляцоўцы каля Камароўскага рынку кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў правядуць пікет у гонар падзей 25-гадовай даўніны. Кандыдаты ад Партыі БНФ будуць сустракацца з выбарцамі ўвечары каля Палаца спорту. Да іх маюць намер далучыцца актывісты руху салідарнасці «Разам». Прадстаўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ правядуць у Менскім міжнародным цэнтры святочны вечар. На яго запрошаныя «дэпутаты незалежнасці» – тыя, хто працаваў у складзе парламенту, які прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Нагадаем, што з 24 па 25 жніўня 1991 года адбылася пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савету Беларусі XII-га склікання, якая атрымала назву «Сесія незалежнасці».
Комментарии