ХАРЫЗМА БЕЛАРУСІ ПРАЗ КНІГУ ЁВА. І:1-22

На модерации Отложенный

Кніга Ёва – першая беларуская друкаваная кніга. На думку даследчыка Скарыны Агіевіча. Яна ўбачыла свет 10 верасня 1517 года, а год тады, па сцвярджэнні Агіевіча, з верасня і пачынаўся. А калі пачынаўся з верасня, то Скарынінскі “Псалтыр” ад 6 жніўня 1517 быў надрукаваны ня ў восьмым месяцы года, а ў дванаццатым…

Да таго ж, калі мы станем паслядоўна чытаць “Біблію”, “Кніга Ёва” ідзе непасрэдна перад “Псалтыром”. Так што, рацыя ў сцверджанні Агіевіча ёсць. Хоць большасць даследчыкаў і не падтрымвае.

Як бы там ня было, возьмем на сабе адказнасць сцвярджаць, што абодва гэтых беларускіх першадрука – творы значныя і знакавыя для беларускага лёсу і расповяду пра беларускую харызму.

Паспрабуем яе зразумець. Паспрабуем, бо, маю спадзеў, што мая спроба каментаваць Кнігу Ёва разважаючы пра Беларусь не застанецца самотнай. Верым! Можам! Хтось трапна сказаў “не паможам”. Але Беларусь – яна тычыцца ўсіх нас. Ці амаль усіх. Так што – запрашаю далучацца!

***

І:1-22

Быў чалавек у зямлі Уц, імя ягонае Ёў; і быў чалавек гэты беззаганны, справядлівы і богабаязны і ўхіляўся ад зла.

2. І нарадзіліся ў яго сем сыноў і тры дачкі.

3. Маёмасьці ў яго было: сем тысяч дробнага быдла, тры тысячы вярблюдаў, пяцьсот пар валоў і пяцьсот асьліц і даволі многа прыслугі; і быў чалавек гэты знакаміты больш за ўсіх сыноў Усходу.

4. Сыны яго сыходзіліся, ладзілі гасьціны кожны ў сваім доме, у свой дзень, і пасылалі і запрашалі трох сясьцёр сваіх есьці і піць зь імі.

5. Калі ўсчыналася кола бяседных дзён, Ёў пасылаў па іх і асьвячаў іх і, устаючы рана раніцай, прыносіў цэласпаленьне па ліку ўсіх іх. Бо казаў Ёў: можа быць, сыны мае зграшылі і зганілі Бога ў сэрцы сваім. Так рабіў Ёў ва ўсе такія дні.

6. І быў дзень, калі прыйшлі сыны Божыя стаць прад Госпадам; сярод іх прыйшоў і сатана.

7. І сказаў Гасподзь сатане: адкуль ты прыйшоў? і адказаў сатана Госпаду і сказаў: я хадзіў па зямлі і абышоў яе.

8. І сказаў Гасподзь сатане: ці зьвярнуў ты ўвагу сваю на раба Майго Ёва? бо няма такога, як ён, на зямлі: чалавек беззаганны, справядлівы, богабаязны і ўцечны ад зла.

9. І адказаў сатана Госпаду і сказаў: хіба задарам богабаязны Ёў?

10. ці ня Ты вакол асланіў яго і дом ягоны і ўсё, што ў яго? Дзеі рук ягоных Ты дабраславіў, і статкі ягоныя шырацца па зямлі;

11. але працягні руку Тваю і дакраніся да ўсяго, што ў яго, - ці дабраславіць ён Цябе?

12. І сказаў Гасподзь сатане: вось, усё, што ў яго, у руцэ тваёй; толькі на самога не прасцірай рукі тваёй. І адышоў сатана ад аблічча Гасподняга.

13. І быў дзень, калі сыны ягоныя і дочкі ягоныя елі і віно пілі ў доме ў першароднага брата свайго.

14. І вось, прыходзіць весьнік да Ёва і кажа:

15. валы аралі, і асьліцы пасьвіліся каля іх, як напалі Савэяне і забралі іх, а хлопчыкаў пабілі вастрыём меча; і ўратаваўся толькі я адзін, каб абвясьціць табе.

16.

Яшчэ ён гаварыў, як прыходзіць другі і кажа: агонь Божы ўпаў зь неба і абпаліў авечак і хлопчыкаў і зжэр іх; і ўратаваўся толькі я адзін, каб абвясьціць табе.

17. Яшчэ ён гаварыў, як прыходзіць другі і кажа: Халдэі сталі трыма атрадамі і кінуліся на вярблюдаў і забралі іх, а хлопчыкаў пабілі вастрыём меча; і ўратаваўся толькі я адзін, каб абвясьціць табе.

18. Яшчэ гэты гаварыў, прыходзіць другі і кажа: сыны твае і дочкі твае елі і віно пілі ў доме ў першароднага брата свайго;

19. і вось, вялікі вецер прыйшоў з пустыні і ахапіў чатыры вуглы дома, і дом упаў на хлопчыкаў, і яны памерлі; і ўратаваўся толькі я адзін, каб абвясьціць табе.

20. Тады Ёў устаў і падраў вопратку на сабе, пастрыг галаву сваю і ўпаў на зямлю і пакланіўся

21. і сказаў: голы я выйшаў з чэрава маці маёй, голы і вярнуся. Гасподзь даў, Гасподзь і ўзяў, хай будзе імя Гасподняе дабраславёна!

22. Ва ўсім гэтым не зграшыў Ёў і не вымавіў нічога неразумнага пра Бога.

 

Нам хочацца верыць, што некалі – у свой “Залаты Век” – Беларусь такой і была, як праведнік Ёў – багатая, беззаганная, багабаязная?!

Пра тое беззаганнае багацце напісаныя кнігі, існуе безліч вусных расповядаў… І безліч цяпер ужо легальных расповядаў пра тое, як з дзецьмі і багаццем Беларусі расправіўся сатана.

Каб не сварыцца з-за балючага – чаму Залаты Век Беларусі так трагічна скончыўся – паразважаем пра больш ад нас быццам-бы аддаленае: чаму загінулі дзеці і багацце Ёва, чым, апроч сатанінскай правакацыі абумоўлена іх гібель?

Не настойваю на аксіёме ў маім адказе. Выдвігаю тэарэму: загінулыя дзеці Ёва, нягледзячы на ўсе заслугі і клопат бацькі, а можа і ў выніку гэтага дбайнага клопату, аказаліся безадказнымі за сваё духоўнае жыццё. Яны папросту не вялі гэтага духоўнага жыцця. Хаця і былі дастаткова дарослымі каб яго весці, жылі паасобку ад бацькі. Зямны ж бацька, у адрозненне ад нябеснага – ня ўсемагутны.