Яўген Мурашка вчера в 22:24
АЛЬЯНС БАЛТА-ЧАРНАМОРСКІХ НАЦЫЙ – БЕЛАРУСКІ НАСТУП…
АКБПС У МАРЫЎПАЛІ…
Пасьля стварэньня Альянсу дамовіліся пра супольную паездку на фронт, каб падтрымаць байцоў нашых народаў, а найперш украінцаў – яны гінуць найбольш у часе спакойнага сытнага жыцьця Еўропы…
Мы- беларусы, грузіны, украінцы, летувісы мусім зараз падставіць плячо Ўкраіне…
Але пачалася руціна, нейкія выбары, нейкія акцыі, мітусьня…
Таму атрымаўшы запрашэньне ад хлопцаў з фронту- вырашыў ехаць адзін! Запрапанаваў паехаць са мной нашаму паэту і барду З.Захарэвічу, які адразу пагадзіўся на маю прапанову…
МЫ БЫЛІ НА ФРОНЦЕ, У САМЫМ ПЕКЛЕ ВАЙНЫ, У ЗОНЕ БАЯВЫХ ДЗЕЯНЬНЯЎ КОЛЬКІ ДЗЁН, і за гэты кароткі час пабачылі шмат…
Там дзе вайна час ідзе інакш…
Ты бачыш на ўласныя вочы сьмерць, бачыш ракеты, якія ляцяць на ўкраінцаў ад расейскіх уркаў,чуеш гэтае пякельнае гукаценьне і разам з байцамі спадзяешся,што сёньня яны не трапяць сюды…
У часе начоўкі ў перадавой частцы разведчыкаў хлопцы казалі, што перад нашым прыездам білі па іх, трошкі на патрапілі…Калі б патрапілі, то ўжо гэтага лагеру не было б…
Вырашыў напісаць некалькі кароткіх публікацыяў пра нашае знаходжаньне там, пад Марыўпалем, дзе вырашаецца сёньня лёс Украіны, Беларусі ды ўсёй Еўропы…Напісаць ёсьць што…
Але галоўнае - свой бой пад артылерыйскім абстрэлам як палітык вытрымаў…
Зроблены яшчэ адзін свой уклад у нашую агульную справу, у вольную Еўропу вольных нацыяў, дзе кожны народ гаспадар сваёй зямлі!
С.Высоцкі
— с пользователями Сяргей Высоцкі и Зьміцер Захарэвіч.

Комментарии