ХРЫСЦІЯНІН, ЗАКАТАВАНЫ ЗА ВАНДАЛІЗМ

На модерации Отложенный

Асоба, памінаемага сёння па юліянскім календары хрысціяніна ІV стагоддзя Яўпсіхія і тое за што ён быў закатаваны, на сёння, асабліва па знішчэнні мусульманскімі экстрымістамі культурных каштоўнасцей Афганістану, Сірыі ды Іраку выглядае надзвычай правакацыйна і непаліткарэктна. Тым ня менш, ня будзем выкідаць словы з гераічнай песні.
Яўпсіхі нарадзіўся у гор.Кесарыі Кападакійскай і атрымаў хрысціянскае выхаванне от сваіх знатных бацькоў.
Пад час царавання Юліяна Апастасіса (Адступніка) (361 - 63) Яўпсіхі ўступіў у хрысціянскі шлюб.
У Кесарыі тады быў язычаскі храм богіні Фортуны, вельмі шануемай Юліянам Адступнікам. У той час як ішла шлюбная ўрачыстасць Яўпсіхія, язычнікі зладзілі афярапрыношанне багіне Фартуне.
Яўпсіхі васпламяніўся рэўнасцю аб Госпадзе, сабраў народ і разбурыў язычаскі храм. Ён ведаў, што гэта немінуча пацягне за сабой кару.

А таму раздаў сваю маёмасць жабракам і падрыхтаваўся да мучаніцкага подзвігу.
Імператар Юліян абрушыў гнеў не толькі на Яўпсіхія, але і на ўсё насельніцтва гэтага горада. Адных грамадзянаў ён казніў, больш шаноўных адправіў у выгнанне; хрысціянскае духавенства было ўзятае на ваенную службу, а у церкваў адабрана маёмасць. Горад был пазбаўлены назвы Кесарыя (г.зн. Царственны) і ператвораны ў простае сяленне з ранейшай назвай Маза, а жыхары абкладзены цяжкой данінаю. Імператар грзіў зусім знішчыць горад, калі жыхары замест знішчанага не збудуюць новы язычаскі храм.
Яўпсіхія Юліян загадаў любымі катаваннямі прынудзіць прынесці афяру ідалам. Цягам многіх дзён св.пакутніка катавалі на шыбеніцы, а тэж жалезнымі кіпцюрамі. Але вера ягоная была цвёрдай, і суддзя загадаў засекчы мучаніка мечам (+362).
Пасля гібелі імператара Юліяна хрысціяне Кесарыі ўзвялі файную хрысціянскую царкву над труной Яўпсіхія.