МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА . БАРАЦЬБА ПРАЦЯГВАЕЦЦА

 
Мы за Вялікую Беларусь
http://vkontakte.ru/muzyckaja_prauda

МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА № 8: БАРАЦЬБА ПРАЦЯГВАЕЦЦА

Беларусы!

Я Сяржук, беларускі патрыёт для якога лёс і будучыня Радзімы не пусты гук усьведамляю ўсю адказнасць, якую на сябе зараз ускладаю перамаючы і працягваючы традыцыю змагання за незалежнасць і лепшую будучыню Беларусі і прымаю эстафету ад нашага вялікага героя Кастуся Каліноўскага ў працяге нашай агульнай справы ў пабудаванні нашай сьветлай будучыні!

Мінула ўжо шмат часу з тых часоў, калі нашы героі змагаліся за нашу вольнасць і аддавалі сваё жыццё за Радзіму і волю, шмат чаго адбылося на нашай зямлі, але Беларусь так і не стала свабоднай і беларускай краінай, змагары падрабнелі, героі ўвогулле зніклі, якія так зараз патрэбны беларускаму народу. Я доўга чакаў пакуль пачнецца нейкі прасьвет і змены, але нічога не адбываецца і таму сыходзячы з адказнасці за цяперашні стан і будучыню Беларусі бяру на сябе ўсю адказнасць у барацьбе за нацыянальнае адраджэнне!

Мы будзем пісаць толькі праўду, наша праўда будзе грымець як гром на небе і зіхаціць як маланка разьбіваючы бардак і хаос у галовах людзей! О загрыміць наша праўда ва ўсёй Беларусі і на ўсіх масмедыйных прастора Радзімы!

Чакалі і чакаюць усе, хто нам бедным беларусам дасць вольнасць ды свабоду?
Беларусы прыйшоў час раз і назаўсёды зняць павязкі з сваіх вачэй! Нацыянальнае адраджэнне знаходзіцца ў складаным становішчы, хопіць займацца самадурствам і самападманам, нашыя супернікі моцныя і трэба гэта прызнаць, але прызнаць і пачаць займацца асэнсаваннем нашых памылак і прамашак і выпраўляць іх, а не размахваць кулакамі пасля бойкі, шукаць вінаватых і развешваць усемагчымыя ярлыкі на нашых братоў-беларусаў абвінавачваючы ў тым у чым яны не вінаватыя. Зваліўся, падняўся і далей пайшоў!

Галоўныя нашы ворагі зараз абыякавасць, апатыя, духоўны заняпад, страта веры ў перамогу, адсутнасць сімвалаў веры, раз’яднанасць і разбэшчанасць, адсутнасць гонару за Радзіму і пачуцця адказнасці за яе лёс, бездзейнасць і пасіўнасць, хаос і бардак у галавах. Нашыя сімвалы веры: Мова: Беларуская! Герб: Пагоня! Сцяг: бел-чырвона-белы! Лозунг: Жыве Беларусь! Гімн: Жыве Беларусь! Духоўны гімн: Магутны Божа! Беларусь: беларуская, вольная і магутная!

Сіла наша ў адданасці Радзіме і ідэі, у еднасці і маналітнасці, мы павінны стаць адным цэлым арганізмам нацыянальнага адраджэння, зброя наша нацыянальны гонар і праўда!

Пакуль мы жывыя мы ні ў кога не будзем ласкі і дапамогі прасіць, мы будзем самі будаваць свой лёс і будучыню абапіраючыся толькі на самых сябе, бо ніхто нам не дапаможа і нікому мы не патрэбны. Выратаванне тапельца, справа рук самога тапельца!

З намі Бог, а значыць усё магчыма!

Сяржук патрыёт з Менску