Немцы ў горадзе!

Нешта дзіўнае назіралі сёньня, 21.09.13, мінакі на вуліцах роднага Менску напярэдадні чарговай гадавіны знакамітага параду савецкіх і нямецкіх вайскоўцаў у Берасьці (22.09.1939)

Група невядомых асобаў ў форме вайскоўцаў Вермахта на мэрсэдэсе 30-х гадоў мінулага стагоддзя з нацысцкай сымболікай курсіравала па галоўных прашпектах сталіцы

А паабапал дарогі стаялі людзі ў параднай форме ўжо савецкай міліцыі, ды й яшчэ аддавалі жаўнерскае прывітаньне "немцам"!

Тое, што гэта не массавае трызьненьне і не "машына часу" выдавала толькі наяўнасьць у "міліцыянтаў"...

мабільных тэлефонаў :)

А на адной з вуліц мінакі маглі пабачыць прыпаркаваны... савецкі ЗІМ

Вось як выглядалі героі падзеі пасярод шпацыруючых мінакоў :)

 

 

____________________________________________________________________________________________________

 Аўтар здымкаў: Вадзім Пракопчык (выбачаюся за несвоечасовасьць :) )

 

 

Відавочна, здымаецца нейкі новы фільм, прычым падзеі ў ім звязаныя з 1939-м годам. Цікава паглядзець канчатковы варыянт фільму! А вам?