Браты вельмі любілі адзін аднаго і былі заўсёды разам. Здавалася немагчыма было аддзяліць аднаго ад другога. Ніхто і ніколі не бачыў іх паасобку.
А паколькі яны былі падобныя адзін да аднаго, то зразумела, што ім падабалася тое самае. Братам падабалася вандраваць ў космасе ад адной галактыкі да другой. Так доўга яны вандравалі і вось аднойчы браты пачулі цудоўны спеў.
Гэты спеў быў надзвычай ладны. І прыляцелі браты на зямлю і пачалі шукаць хто гэта так ладна спявае. І як толькі паднялі яны галаву ў начное неба, а на ім яны ўбачылі Поўню.
Гэта была самая ладная дзяўчынка якую браты толькі бачылі.
Поўня была то светлая і ярка свяціла на Зямлю, то напалову была цёмная, а напалову светлая, то гуляючы з хлопцамі паказвала з цемры вузенькі рэз свайго твару, а іншы раз зусім станавілася чорнай.
Поўня мела не толькі ладны голас які прыцягваў усё на Зямлі, але яна была сама напалову светам, а напалову цемрай. Ну і вядома абодва брацікі закахаліся ў Поўні.
Закахаліся і паляцелі да да Поўні. Прылятаюць ды кажуць: “Поўня ты такая ладная, што няма нічога лепшага за цябе ў цэлым космасе і мы абодва цябе кахаем. Але мы браты і мы не можам самі вырашыць каму адступіцца ад цябе, а сварыцца між сабой мы не хочам. Таму выбяры з нас аднаго сабе мужам, і мы пагодзімся з тваім выбарам. Як вырашыш, так і будзе!”
Тады кажа Поўня: “Абодва вы мне падабаецеся, таму не магу з вас выбраць хто мне любы. Ляціце на Зямлю, зрабіце сабе зброю. І той хто пераможа будзе маім мужам!”
Засмуціліся браты, але нічога не зробіш, самі паабяцалі зробіць усё як яна прыгаворыць.
Паляцелі браты на Зямлю і ў першыню раздзяліліся адзін ад аднаго. Зрабілі сабе латы, мячы і шчыты, узялі сабе коней. У аднаго рыцара ўвесь рыштунак быў белы, а ў другога чорны. Так пераўтварыліся брацікі ў Белага і Чорнага рыцара.
Раз’ёхаліся Белы і Чорны рыцары ды пачалі біцца не на жыццё, а насмерць. Белы рыцар нясе з сабой святло, а Чорны цемру. Толькі тут на Зямлі Святло аддзялілася ад Цемры і яны пачалі змагацца між сабой. Святло-дабро пачало супрацьстаяць Цемры-злу. Святло бароніць людзей і ўсё жывое, а зло спрабуе яго знішчыць.
Так яны змагаюцца паміж сабой. Змаганне рыцараў цягнецца бесперапынна. Калі пачынае перамагаць адзін наступае дзень, калі перамагае другі – прыходзіць ноч. Панаванне ночы роўнае панаванню дня, а гэта таму што маюць браты аднолькавыя сілы. Як толькі адзін думае зрабіць нешта другі адразу разумее што той хацеў бы зрабіць.
А поўня з неба за імі назірае і каб падбадзёрыць абодвух у бойцы бесперапынку робіцца то светлай, а то зусім цямнее. Яна як і раней падабаецца як аднаму так і другому, і таму роўна столькі сама часу і свае ўвагі дае кожнаму з іх.
Так і б’юцца Белы рыцар і Чорны рыцар. Але б’юцца яны так даўно, што ўжо і забыліся што яны некалі былі братамі. Цяпер гэта не проста рыцары, а свет на зямлі змагаецца з цемрай. Дабро змагаецца са злом.
Белы рыцар сын Света, які нясе святло, цеплыню, жыццё, змагаецца са злом. Без нашага Белага рыцара цемра і страх апанавалі б Зямлю. Толькі Белы рыцар здольны абараніць усё жывое на Зямлі ад загібелі. Белы рыцар на белым кані, з белым мячом і ёсць наш знак, наш герб.
Комментарии
Комментарий удален модератором
Пагоня. Гэта ураг