Я аддаю...

Я тое аддаю, што сам люблю,
І аддаю без выгады ніякай,
І ў сэрцы адгукаецца падзякай
Дабро, якое некаму раблю.

А ўдзячнасць, мусіць, вартая таго,
Каб і яе ў жыцці адзначыў хтосьці…
Аддам агонь, каб ён сагрэў кагосці,
І водбліскам любуюся яго.

 

Яўген Міклашэўскі, 1983