Паважаныя сябры!

На модерации Отложенный

Конкурс

 

Паважаныя сябры!

Мы радыя вітаць Вас на старонцы нашага конкурса.

Спадзяемся, што Вы не будзеце пярэчыць: рэклама — гэта дзейсны сродак звярнуць увагу канкрэтнай асобы на пэўную рэч, альбо скіраваць думкі ў пэўнае рэчышча.

Вось мы і вырашылі звярнуць Вашыя думкі на адну з самых кранальных і актуальных грамадскіх праблем — праблемы ўжывання беларускай мовы ў стасунках грамадзян.

Мова — адзін з асноўных паказальнікаў нацыі. Ці з'яўляецца супольнасць людзей народам, калі яна не мае самай важнай сваей этнічнай адзнакі — мовы?

Магчыма, пытанне пастаўленнае занадта жорстка і рытарычна І, натуральна, шмат хто скажа, што ў нас ёсць мова.

Але, колькі гадзін, хвілін, Вы сёння размаўлялі па-беларуску?

Вылучыце гадзіну на шпацыр па праспекце Незалежнасці, і запісвайце колькасць мінакоў, што размаўлялі па-беларуску. Адкажыце сабе самі, ці доўгі будзе гэты спіс?

Мы радыя, што Вы, тыя хто завітаў на старонку нашага конкурса, неабыякавыя да моўнай праблемы і будучыні нас беларусаў як нацыі.

Сваім галасаваннем Вы можаце дапамагчы вызначыць тыя работы, якія ў хуткім часе з'явяцца як аб'екты сацыяльнай рэкламы на вуліцах Мінска і абласных гарадоў.

Аддайце свой голас за вартую, на Ваш погляд, работу і раскажыце пра наш конкурс сябрам і знаёмым. А галоўнае-размаўляйце на СВАЁЙ мове самі і будзьце прыкладам у гэтым сябрам і проста ўсім, хто Вас чуе.

З падзякай.

Асацыяцыя рэкламных арганізацый