"Пасляжыццё": выйшла першае афіцыйнае электроннае выданне Васіля Быкава
На модерации
Отложенный
Сёння ў «Першаку» мы прэзентуем зборнік Васіля Быкава «Пасляжыццё». У кнігу ўвайшлі аповесці і апавяданні, якія ніколі не друкаваліся пры жыцці аўтара.
Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, – недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў.
Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання – гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя – своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.
Спампаваць зборнік Васіля Быкава "Пасляжыццё" можна тут >>
>
Комментарии
Василь Быков - один из лучших прозаиков по военной тематике, да и наш, беларус, фронтовик ...Есть кем гордиться нации ...
Комментарий удален модератором