Байка тетки Люды - 2

 

 

 

 

 

 

Байка «Бедны Хал1мон»

  Жыў у вёсцы Халiмон,

Гаспадарку меў, каня.

Але жыў зусiм адзiн –

Жонкi у яго няма.

 

Свята сёння праве люд.

Калядуюць там i тут.

Толькi Халiмон адзiн.

Сумна есцi нават блiн.

 

Сербануў сiвухi чарку.

Кiнуў у рот ён сала скварку,

Агурочак i грыбок –

Стаў вясёлы мужычок.

 

Сеў на лаву, пасядзеў,

У вакенца паглядзеў,

Шчэ за вухам пачасаў,

Куму Тэклю змацюкаў.

 

Ды чаго ж яна, зараза,

Не пушчае да Панаса,

Бо сябруюць мужыкi:

Аднаму пiць не з рукi!

 

Глядзiць – суседка на парозе,

Бы варона на марозе,

Дзверы ў хату адчынiла

i крычыць, што мае сiлы.

 

- Тэкля, кумка, не крычы,-

Халiмон ёй кажа.-

Ад дзвярэй ты адыйдзi

i са мною пасядзi.

 

Тэкля рукi у бокiўзяла,

Кукiш яму паказала,

Пачала такi разнос,

Мабыць чорт яе панёс...

 

Не хапае памяла.

Не кабета, а Яга.

 

- Ах ты злыдзень, ах ты грак,

Абiбок, дурань, праснак,

Што зацвiў, як стары пень.

Лэхта, ёлупень, хасень!

 

Бачу, бельмы ты залiў.

Мабыць, ТЫ з Панасам пiў?

Не хадзi да маёй хаты,

Чортаў п`янiца пракляты!

 

Халiмон насунуў шапку

Ды ватоўку ў ахапку,

Нават боты не абуў,

Ды за дзверы шыбануў.

 

Слезы градам палiлiся.

i адкуль яны ўзялiся?

Хто яму параду дасць,

Халiмону каб у масць?

 

---

Вось такая яна доля.

Нежанатых мужыкоў,

Калi нават i у свята

iм не люба свая хата.

 

Дык iдзi ж ты, Халiмон,

Да ўдавiцы на паклон.

Лепей пiў бы не з суседам,

А Фядору частаваў,

i да свята ёй цукерак

У кiшэнi прыхаваў.

 

Мужыкам усiм наказ:

Добра бавiлi каб час,

Песнi пелi, жартавалi

Ды жанчын не забывалi!

 

 Людмiла Валасевiч