Байка тетки Люды

Байка «Мiкола захварэў»
Ля мяне жыве Мiкола.
Не сваяк, а мой сусед.
Усе жыццё як цудаў кола.
Не стары яшчэ ён дзед.
Пяць дзесяткаў з гакам мае
(Цi ж гэта мужчын гады?),
Дужа чарку паважае
i да дзевак не дурны.
Да яго iдуць сяброукi-
Нос як спелы баклажан.
Касмылi тарчаць з ватоукi,
Бо Мiкола – «Дон Жуан».
Сыпле дамам камплiменты,
Памяняў жанок пяток.
Плацiў спраўна алiменты,
Бо схапiць баяўся срок.
Ён яшчэ нiшто мужчына,
Можа шчэ й пагаварыць:
Лаецца i брыдкаслове,
Што аж лысiна блiшчыць.
Калi даць гарэлкiў волю.
П`е не чаркай, а каўшом.
Сам сабе ён выбраў долю-
СтаўMiкола алкашом.
Занядужыў сёння зранку:
У вантробах вар кiпiць.
З нечага зрабiў баўтанку…
Млосна дужа - трэба пiць.
Сербануў - аж падавiўся:
- Во атрута! Пiў жа сам.
Мо з «рэцэптам» памылiўся?
Мабыць, хутка дуба дам.
У вачах раяцца мухi,
Дрыжаць рукi.Твар гарыць.
Хто б дадумаўся сiвухi
Грамаў гэтак сто налiць?
…Не вiдаць сяброў, сябровак.
Ад рублёў застаўся пшык.
Стаў як спiсаны аловак.
Да чаго ж дайшоў мужык!
Цiск i ныркi узнялiся.
Трэба « 103» выклiкаць.
Гiпакрату паклялiся –
Едзьце п`янiц ратаваць!
А як толькi ачуняе,
За старое зноў бярэцца.
П`е Мiкола i гуляе,
Пакуль сэрца яшчэ б`ецца.
Як людзей уратаваць,
Каб гарэлкiiм не пiць?
Мо ад п`янства у роддоме
Нам прышчэпкi усiм рабiць?
Людміла Валасевіч
Комментарии