Супраць Сяргея Рыжова хочуць завесці крымінальную справу

Супраць Сяргея Рыжова, прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, хочуць завесці крымінальную справу. Яго выклікаюць 17 красавіка ў суд Першамайскага раёна Віцебска па справе аб невыплаце аліментаў.

Аднак, як адзначае сам Рыжоў, ужо ад даўжэйшага часу ён не можа знайсці працу, бо адмаўляюць яму ў працаўладкаванні па палітычных матывах.

– На фоне вымушанай, палітычна матываванага беспрацоўя, я не магу знайсці працу. Судовыя органы ініцыявалі выканаўчую вытворчасць і цяпер будзе судовы разгляд і мне пагражае да паўгода пазбаўлення волі. Мне інкрымінуюць нібыта ўхіленне ад выканання абавязацельстваў па выплаце аліментаў. Я атрымаў інфармацыю, што рыхтуецца правакацыя па аналогіі з Кірылавым Аляксандрам: затрыманне мяне і абвінавачванне, што я абразіў чыноўніка суда нецэнзурнай лаянкай.



Сяргей Рыжоў абвінавачваецца ў нявыплаце аліментаў на карысць яго непаўнагадовай дачкі. Ён жа сцвярджае, што папросту не мае грошай, каб выканаць пастанову суду. З дзвюма вышэйшымі адукацыямі і 25-гадовым досведам кіруючай працы ён пасля выбараў-2010 нідзе не можа ўладкавацца на працу. Стваральнік апазіцыйнай партыі “Белая Русь” з Віцебска, які ўжо больш за год не можа ўладкавацца на працу, з гэтай нагоды звярнуўся з адозвай.

Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.